Top.Mail.Ru

Навiны

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Саудаўскай Аравіяй аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Саудаўскай Аравіяй аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Саудаўская Аравія аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі. Адпаведны ўказ № 90 кіраўнік дзяржавы падпісаў 16 сакавіка, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў КДБ
161

Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў КДБ

Штодня аддаюць сілы, веды і навыкі барацьбе з пагрозамі дзяржаве
Тэртэль: Беларуска-амерыканскія кантакты знаходзяцца ў рэчышчы стратэгічных інтарэсаў абедзвюх краін

Тэртэль: Беларуска-амерыканскія кантакты знаходзяцца ў рэчышчы стратэгічных інтарэсаў абедзвюх краін

Беларуска-амерыканскія кантакты знаходзяцца ў рэчышчы стратэгічных інтарэсаў абедзвюх краін. Аб гэтым заявіў старшыня КДБ Беларусі Іван Тэртэль, паведамляе БелТА.

«Мы кіруемся толькі нацыянальнымі інтарэсамі»
293

«Мы кіруемся толькі нацыянальнымі інтарэсамі»

Старшыня КДБ Іван Тэртэль па выніках нарады расказаў журналістам, якія пытанні вынесены на парадак дня беларуска-амерыканскага дыялогу. «Я хацеў бы падкрэсліць, што некаторыя аспекты ў перагаворным працэсе (так прынята) да пары да часу павінны заставацца закрытымі, каб бакі знайшлі кансенсус па спрэчных пытаннях, прыйшлі да адзінага меркавання. Я не адкрыю вялікага сакрэту, калі скажу, што з амерыканскім бокам ідзе сур’ёзнае абмеркаванне пытанняў на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Нашы амерыканскія партнёры прызнаюць, што мы, знаходзячыся ў гэтым рэгіёне, і наш кіраўнік дзяржавы, ведаючы абстаноўку, можам уносіць сур’ёзны ўклад у стабілізацыю сітуацыі», — удакладніў ён. 

Тэртэль назваў асноўны парадак дня ў дыялогу паміж Беларуссю і ЗША

Тэртэль назваў асноўны парадак дня ў дыялогу паміж Беларуссю і ЗША

Старшыня КДБ Беларусі Іван Тэртэль па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, дзе абмяркоўваліся глабальная абстаноўка ў свеце і адносіны з ЗША, расказаў пра асноўны парадак дня ў беларуска-амерыканскім дыялогу, паведамляе БелТА.

Вальфовіч: Кіраўнік дзяржавы трымае руку на пульсе і кантралюе ўсе структуры сілавога блока
389

Вальфовіч: Кіраўнік дзяржавы трымае руку на пульсе і кантралюе ўсе структуры сілавога блока

Размаўляючы з журналістамі пасля нарады ў Прэзідэнта па пытаннях дзейнасці КДБ, Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што Камітэт дзяржбяспекі сёння стаіць на пярэднім краі абароны тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны, яе нацыянальных інтарэсаў і канстытуцыйнага ладу. Паводле яго слоў, Камітэт дзяржбяспекі эфектыўна спраўляецца з нейтралізацыяй выклікаў і пагроз, якія стаяць перад нацыянальнай бяспекай. Нягледзячы на агрэсіўную ваенна-палітычную, геапалітычную абстаноўку вакол нашай краіны, КДБ сёння вырашае стратэгічныя, сур’ёзныя задачы па абароне нашых нацыянальных інтарэсаў. 


Прэзідэнт на нарадзе з КДБ растлумачыў, чаму ўдзяляе пільную ўвагу сілавому блоку
322

Прэзідэнт на нарадзе з КДБ растлумачыў, чаму ўдзяляе пільную ўвагу сілавому блоку

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду па пытаннях дзейнасці Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю