Навiны
426
Мясцовая ініцыятыва на Гомельшчыне ператварае духоўныя мясціны ў папулярны турыстычны маршрут
15.06.2025
У Гомельскай вобласці набірае абароты новая ініцыятыва, накіраваная на развіццё ўнутранага турызму і захаванне духоўнай спадчыны. У Добрушскім раёне пры падтрымцы Гомельскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў рэалізаваны ўнікальны турыстычны маршрут, прысвечаны аднаму з самых шанаваных святых Беларускай праваслаўнай царквы — Іаану Кармянскаму.