Навiны
279
«Eсць разуменне таго, што мы робім агульную справу»
25.03.2025
Тыдзень работы, які штомесяц дэпутаты Палаты прадстаўнікоў праводзяць у сваёй выбарчай акрузе, плануецца загадзя, каб правесці гэты перыяд з максімальнай карысцю. Для члена Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, дэпутата па выбарчай Лідскай акрузе № 55 Кацярыны СЕРАФІНОВІЧ работа ў сваім раёне — гэта магчымасць не толькі праінфармаваць мясцовыя органы ўлады, грамадзян аб канкрэтных заканадаўчых рашэннях, але і параіцца з людзьмі наконт таго, ці патрэбны тыя ці іншыя змяненні, ці актуальныя яны на месцах. Безумоўна, не абыходзіцца і без прамых кантактаў з насельніцтвам: людзі давяраюць дэпутатам, а таму ідуць да іх са сваімі пытаннямі і праблемамі.