Навiны
У прыярытэце — бяспека i эканомiка
Тэма паглыблення саюзнай iнтэграцыi ў чацвер гучала падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкi з намеснiкам дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Сяргеем Глазьевым. Рашэннем кiраўнiкоў Беларусi i Расii ён зменiць Дзмiтрыя Мезенцава на гэтай адказнай пасадзе. Па словах Прэзiдэнта, ад новага дзяржсакратара, а таксама людзей, якiя будуць працаваць у апараце саюзнага будаўнiцтва, будзе многае залежаць. Падчас размовы кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу на тое, што рух да больш цеснага беларуска-расiйскага саюза павiнен грунтавацца найперш на эканомiцы.
«Нам даводзiцца ўмацоўваць абарону Саюзнай дзяржавы праз сiтуацыю на нашых заходнiх межах»
Днямi ў Мiнск прыбыў кiраўнiк Службы знешняй разведкi Расii Сяргей Нарышкiн. На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасцi размова ў тым лiку iшла аб канструктыўным супрацоўнiцтве спецслужбаў дзвюх дзяржаў. Пратакольная частка, даступная для журналiстаў, была досыць кароткай, але, як ёмiста ацанiў кiраўнiк дзяржавы яе сутнасць — такiя сустрэчы даюць магчымасць зверыць гадзiннiкi i параiцца па некаторых пытаннях, паглядзець на перспектыву i ацанiць, як узаемадзейнiчаць далей.