Навiны
Падведзены вынікі работы Мінпрыроды за 2025 год
Падчас пасяджэння калегіі Мінпрыроды абмярковаліся рэзультаты рэалізацыі дзяржаўных праграм па ахове навакольнага асяроддзя, добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі, развіцця мінеральна-сыравіннай базы, захавання і прымнажэння прыроднага патэнцыялу і іншыя кірункі прыродаахоўнай дзейнасці.
У Беларусі з пачатку года пасадзілі 32 млн кветак
У Беларусі з пачатку года пасадзілі 32 млн. кветак. Аб гэтым расказаў падчас адзінага дня азелянення міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк, паведамляе БелТА.
Захаваем лясныя рэсурсы
Адзіны дзень азелянення стартаваў у Беларусі. Маштабная кампанія праводзіцца ў мэтах павышэння азелянёнасці тэрыторыі краіны, стварэння камфортных і спрыяльных умоў для жыцця насельніцтва, уцягвання ў гаспадарчы абарот зямель, якія рэкультывуюцца. Падчас ініцыятывы плануецца высадзіць дрэвы і кусты ў населеных пунктах рэспублікі і на тэрыторыі ляснога фонду.
Чым запомніцца XVІІІ Рэспубліканскі экалагічны форум
Беражлівыя адносіны да прыроды — устойлівае выкарыстанне
Стартаваў XVIII Рэспубліканскі экалагічны форум.
Масляк: наша заўтра залежыць ад таго, наколькі адказна мы будзем ставіцца да прыроды сёння
Наша заўтра залежыць ад таго, наколькі адказна мы будзем ставіцца да прыроды сёння. Пра гэта заявіў на палях Рэспубліканскага экалагічнага форуму ў Дзяржынску міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Сяргей Масляк, перадае БелТА.
Грамадства становіцца больш экалагічна адказным
Падведзены вынікі ІІІ Міжнароднай спецыялізаванай экалагічнай выставы Ecology Expo — 2025. За два з паловай дні яе наведалі больш за 5000 чалавек.
Масляк: Мінпрыроды разлічвае аднавіць дыялог з Польшчай па тэме Белавежскай пушчы
Масляк: Пошук і асваенне вуглевадародаў — адна з ключавых задач для геалагічнай галіны Беларусі
У чым маюць поспех айчынныя нафтавікі, расказаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк падчас навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай абмену вопытам работы з цяжказдабыўнымі запасамі нафты, перадае БелТА.
Новы экаадукацыйны праект стартаваў у сталіцы
Традыцыйна 15 красавіка ў свеце адзначаецца Дзень экалагічных ведаў. Упершыню пытанне аб ролі экаадукацыі ў жыцці чалавека было ўзнята ў 1992 годзе ў Рыа-дэ-Жанейра на Канферэнцыі ААН, прысвечанай праблемам навакольнага асяроддзя. Місія свята — звярнуць увагу сусветнай грамадскасці на прасоўванне экалагічных ведаў і фарміраванне экалагічнай культуры насельніцтва, інфармаваць яго аб стане навакольнага асяроддзя і распаўсюджваць ідэі рацыянальнага карыстання прыроднымі рэсурсамі. Сімвалічна, што менавіта ў гэты дзень быў запушчаны новы экаадукацыйны праект Мінпрыроды і Мінадукацыі «ЭкаВеды».