Навiны
708
У дні школьных канікул патрыятычнаму выхаванню ўдзяляецца асаблівая ўвага
05.11.2025
Вучыць любіць Радзіму і ганарыцца яе мінулым трэба не толькі на ўроках гісторыі. Кароткія восеньскія канікулы — якраз той час, калі большасць вучняў усё роўна кожны дзень наведваюць школу. І гэта добрая магчымасць арганізаваць экскурсію з сэнсам, патрыятычны займальны квэст або акцыю. Што характэрна — школьнікам гэта падабаецца і пакідае ў душы і памяці след, які, несумненна, паўплывае на светапогляд.