Навiны
Сяргей Алейнік прызначаны нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік прызначаны нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Адпаведны ўказ № 140 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 красавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Татарыновіч: Мы разумеем усю важнасць пытання ўстойлівага развіцця
У чацвер, 12 лютага, Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, міністр фінансаў Беларусі Уладзіслаў Татарыновіч з рабочым візітам наведаў Лагойскі раён Мінскай вобласці. Як развіваецца цэнтральны рэгіён, разам з ім ацанілі намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Дзяніс Курленка, прадстаўнікі МЗС, пасольства Расійскай Федэрацыі, ААН, ЮНІСЕФ і іншыя.
Новых маладзёжных паслоў Мэт устойлівага развіцця прадставілі ў Мінску
Мэты ўстойлівага развіцця гарманічна ўплецены ў стратэгію нашай дзяржавы
На Брэстчыне абмеркавалі рэалізацыю стратэгіі і дасягненні рэгіёнам Мэт устойлівага развіцця
Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Сяргей Хаменка з двухдзённым візітам наведаў Брэсцкую вобласць. Ён узяў удзел у рабоце міжнароднай дэлегацыі ў складзе пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі Расула Багірава, пастаяннага прадстаўніка ПРААН у Беларусі Лю Жэнфэй, кіраўніка Краінавага офіса СААЗ у Рэспубліцы Беларусь Сяргея Дыярдзіцы. Гасцей суправаджаў таксама старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі Ігар Брылевіч.