Навiны
440
5 снежня адзначаецца Міжнародны дзень валанцёра
04.12.2025
У нашай краіне валанцёрскай дзейнасцю займаюцца тысячы людзей — як моладзь, так і людзі «сярэбранага» ўзросту. Яны дапамагаюць адзінокім пажылым і людзям з інваліднасцю, добраўпарадкоўваюць вайсковыя пахаванніі гістарычна-культурныя помнікі, падтрымліваюць цяжка хворых у бальніцах і хоспісах. Іх называюць людзьмі па-за ўзростам, полам, прафесіяй, светапоглядам, і іх нязменна аб’ядноўвае тое, што яны аддаюць часцінку сваёй цеплыні тым, хто мае ў гэтым патрэбу.