Навiны
596
Міжнародны паралімпійскі камітэт поўнасцю аднавіў у правах Паралімпійскі камітэт Беларусі
01.10.2025
На нядаўняй Генеральнай асамблеі Міжнароднага паралімпійскага камітэта (МПК), якая праходзіла ў Сеуле, было зацверджана паўнавартаснае аднаўленне членства Паралімпійскага камітэта Беларусі. Што стаіць за гэтымі прыгожымі афіцыйнымі фармуліроўкамі? Самае галоўнае — тое, што беларускія спартсмены зноў будуць выступаць з нацыянальным сцягам, у гонар іх перамог будзе гучаць беларускі гімн, больш ніякага нейтральнага статусу. Таксама да Паралімпійскага камітэта Беларусі вяртаецца права голасу на выбарных мерапрыемствах МПК, нашы дэлегаты могуць удзельнічаць у абмеркаванні і прадстаўляць уласныя прапановы на разгляд.