Навiны
412
Інтэрнацыянальныя цэхі. Як на гарбарным прадпрыемстве ў Мінскім раёне вырашаюць кадравую праблему
22.05.2025
У калектыве Мінскага вытворча-гарбарнага аб’яднання, размешчанага ў пасёлку Гатава Мінскага раёна, цяпер працуюць больш як 50 выхадцаў з Туркменістана. Характэрна, што прыехалі працоўныя мігранты ў Беларусь не адначасова — спрацаваў эфект «сарафаннага радыё»: першапраходцы расказалі сваім суайчыннікам, як ім жывецца ў Беларусі. І вось вынік: цэхі прадпрыемства сталі інтэрнацыянальнымі. Ці не перашкаджае гэта вытворчаму працэсу, які вопыт работы з працоўнымі мігрантамі назапашаны прадпрыемствам і якія пункты ў бліжэйшы час могуць з’явіцца ў правілах унутранага працоўнага распарадку, даведаліся карэспандэнты БелТА.