Навiны
226
Споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння мастака Міхася Сеўрука
02.03.2025
Споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння Міхася Сеўрука, мастака, які нарадзіўся ў Варшаве, значную частку жыцця правёў у Вільні, а затым жыў і працаваў у Нясвіжы, дзе і знайшоў спачын. Жывапісца, графіка, гравёра лічаць класікам беларускага мастацтва, хоць, зразумела, імя яго гучыць з вуснаў не толькі беларусаў.