Навiны
Развітанне з Уладзімірам Карызнам пройдзе 7 сакавіка ў Доме літаратара
Развітанне з народным паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, адным з аўтараў Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Карызнам адбудзецца ў 10:30 у Доме літаратара. Аб гэтым расказаў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў, паведамляе БелТА.
Пайшоў з жыцця народны паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Карызна
Народны паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Карызна пайшоў з жыцця 5 сакавіка, яму было 87 гадоў. Аб гэтым расказаў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў, паведамляе БелТА.
«Грамадзянскасць і патрыятызм — неад’емная характарыстыка любога творчага чалавека...»
Ва ўмовах інфармацыйнай вайны, у рэаліях якой мы жывём не першы год, вага і значнасць слова павялічылася ў разы. Асабліва сёння, у разгар важнай для краіны электаральнай кампаніі, якая нашым нядобразычліўцам бы костка ў горле. Слова пісьменніка, чалавека, для якога яно, слова, — рабочы інструмент, сёння важкае і значнае ўдвая. Някрасаўскае «паэтам можаш ты не быць, грамадзянінам — абавязан» застаецца актуальным і ў сучасным грамадстве.