Навiны
Жыццё занадта кароткае, каб траціць яго на дробязі
Парады бывалых: пі болей, чым хочацца, еш меней, чым хочацца, спі ўволю: столькі, колькі хочацца.
Лёгка гэта сказаць...
Не, з вадой яшчэ і зрабіць можна: дзе быўшы, узяў ды кубачак выпіў.
З ежай складаней, бо цяжка спыніцца, калі яе шмат — рознай і смачнай, калі ў добрай кампаніі.
А найгорай — са сном: калі ён тут і звальвае з ног — бракуе часу, калі ёсць час — хоць вочы зашывай — бракуе сну.
...Кажуць, асабісты рэкорд па яго працягласці паставіла студэнтка Сідарава: заснуўшы на лекцыі па гісторыі, яна праспала з XVІІ стагоддзя да ХХ. Магчыма, у запас?
Кола... альбо Рабі, што трэба...і хай будзе, што будзе
...Каля гэтых бяроз мы хадзілі даўно, але іх саміх, можна сказаць, не бачылі, бо на што там глядзець: дрэвы як дрэвы — былі... Аж пакуль руплівіца восень не агаліла ствалы — не скінула лісце і тым самым не паказала, што ў аднаго калісьці бурай зняло вершаліну.
Не ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца
Мары павінны збывацца...
Класіка:
«Живя, умей все пережить:
Печаль, и радость, и тревогу —
Чего желать? О чём тужить?
День пережит — и слава Богу!»
...Завядзёнка — перш чым падзякаваць яму ды ўславіць — «сесці на тэлефон», распытаць асобных, як жывыя-здаровыя, што чуваць.
«...Перш чым вочы заслоняць векам, чалавек хоча стаць чалавекам»
Кажуць, дрэнненькі аловак лепшы, чым добрая памяць, а таму… Горад. Дзень. Скрыжаванне. Музыка — аднекуль знізу, з-пад зямлі, з падземнага пераходу. Зрэдку па вечарах там гучала флейта, яшчэ радзей — скрыпка, сёння — акардэон з песняй «Я сегодня ночевал с женщиной любимою...»
«...І не адгэтуль мы сыходзім, а ў час вяртаемся туды»
Кар’ер, паводле слоўніка, ёсць месца здабычы карысных выкапняў, гліны, пяску... Але ж гэта — па-другое, а па-першае, бег каня, прычым — наўскач, найхутчэйшы...