Навiны
Днямі адбыўся рэспубліканскі злёт маладых спецыялістаў РУП «Белпошта»
У ім паўдзельнічалі некалькі дзясяткаў юнакоў і дзяўчат, якія прадстаўлялі ўсе абласныя філіялы прадпрыемства. Падобныя падзеі адыгрываюць вялікую ролю ў развіцці кар’еры маладых работнікаў — гэта найлепшая пляцоўка для абмену вопытам і ведамі, знаёмства з новымі тэндэнцыямі і тэхналогіямі. Злёты садзейнічаюць павышэнню прэстыжу прафесіі і матывуюць маладых спецыялістаў на далейшы прафесійны рост.
Паштальён са Слаўгарада Святлана Шэдава адзначана на рэспубліканскім узроўні
На абслугоўванні паштальёна мотадастаўкі Слаўгарадскага ўчастка паштовай сувязі Святланы Шэдавай 17 населеных пунктаў і дзве гарадскія вуліцы ў райцэнтры.
Мінсувязі выпусціць у абарачэнне паштовыя маркі з серыі «Жывёлы, якія зніклі з тэрыторыі Беларусі»
19 мая 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціць у абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Жывёлы, якія зніклі з тэрыторыі Беларусі», паведамілі ў РУП «Белпошта».
У «Белпошты» з'явіцца ўласны маркетплейс
«Белпошта» актыўна займаецца распрацоўкай i запускам уласнага маркетплейса, заявiла начальнiк аддзела паштовай сувязi Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Святлана Шыманская. На пляцоўцы будуць прадстаўлены тавары айчыннай i замежнай вытворчасцi. Асноўнымi перавагамi маркетплейса будзе варыятыўнасць спосабу аплаты. За пакупкi можна будзе разлiчыцца як анлайн пры заказе, так i пры атрыманнi тавару — альбо безнаяўнымi, у тым лiку з дапамогай карт растэрмiноўкi, альбо наяўнымi грашыма. Таксама будзе дастаўка ва ўсе населеныя пункты нашай краiны, уключаючы сельскую мясцовасць.
Шматдзетная маці Вера Лысюк: Нічога не робіць чалавека шчаслівейшым, чым сям’я
У прасторнай і светлай кватэры сям’і Веры Лысюк і Сяргея Зубкова ў новым мікрараёне Барысава з раніцы да вечара звіняць дзіцячыя галасы. Два гады таму тут зноў з’явіліся ложкі для малых.