Top.Mail.Ru

Навiны

Знайсці кадры, якія вырашылі ўсё!

Знайсці кадры, якія вырашылі ўсё!

Тэхніка, транспарт, механізмы, агрэгаты, інфраструктура... Усё гэта было неад’емным складнікам эвакуацыйных мерапрыемстваў 1941–1942 гадоў. Аднак нельга не ўспомніць галоўны рухаючы рэсурс таго вялікага, амаль Серафімовіцкага «Жалезнага патоку» свайго часу — людзей. Працоўная мабілізацыя рабочай сілы для абароннага сектара прамысловасці СССР стала асобным галаўным болем кіраўнікоў-вытворцаў усіх узроўняў. Заводам і фабрыкам тэрмінова патрабавалася даўкамплектаванне кадраў, якія былі страчаныя пры эвакуацыі, пайшлі ў апалчэнне, — і туды пацяклі дзясяткі тысяч цывільных, часта малалетнія, узроставыя і непрыдатныя да ваеннай службы асобы абодвух полаў. Масавы набор на мяжы 1941–1942 гадоў быў параўнальны з колькасцю людзей, якія ўдзельнічалі ў асобных этапах партызанскага руху акупаваных савецкіх рэспублік.

Свае рэйкі, свае чыгуначнікі...

Свае рэйкі, свае чыгуначнікі...

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі сутыкнуліся на тэрыторыі захаду Беларусі, Украіны, у Прыбалтыцы і Малдавіі прыкладна з тымі ж праблемамі, што і савецкія чыгуначнікі ў 1939–1940 гадах. Значную частку дарог вышэйзгаданых мясцовасцяў нашы пуцейцы перарабілі пад каляю 1524 мм, але перапрашыць вагонны парк паспелі нязначна. Вялікая частка «неліквіднага» рухомага саставу на запасных пуцях дасталася ў якасці трафея наступаючаму вермахту. Для арганізацыі забеспячэння войскаў ворага, якія імкліва прасоўваліся на ўсход, трэба было ўводзіць у абарачэнне як мага больш цягнікоў. Пераробліванне нефарматнай чыгуначнай гаспадаркі запатрабавала часу — гэта затрымка спрацавала на руку Чырвонай Арміі: асабліва моцна недахоп матэрыяльнага забеспячэння праціўніка адчуваўся менавіта ў разгар бітвы пад Масквой.
Як у Свіслацкім раёне адраджаюць старадаўняе рамяство чорнаглянцаванай керамікі

Як у Свіслацкім раёне адраджаюць старадаўняе рамяство чорнаглянцаванай керамікі

Ці бачылі вы калі-небудзь чарнаглянцавыя чыгуны, а таксама посуд, вазачкі і іншае хатняе начынне? Калі не, значыць вам абавязкова трэба пабываць у Свіслацкім раёне, дзе адраджаюць старадаўняе рамяство, засвоенае яшчэ ў сярэднія стагоддзі і не адно стагоддзе вельмі папулярнае ў шматлікіх народаў, — мастацтва чарнаглянцавай керамікі, паведамляе БелТА. 

Экспазіцыя «Цацкі, якія захоўваюць памяць» прадстаўлена ў Белдзяржмузеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Экспазіцыя «Цацкі, якія захоўваюць памяць» прадстаўлена ў Белдзяржмузеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Ёлачная цацка, без якой ужо немагчыма ўявіць навагоднія святы, мае працяглую і вельмі цікавую гісторыю. Аб гэтым распавядае часовая экспазіцыя «Цацкі, якія захоўваюць памяць», прадстаўленая ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Каб выстаўка выклікала яшчэ большую цікавасць у дзяцей (а менавіта на гэту аўдыторыю найперш разлічана экспазіцыя), супрацоўнікі музея звязалі яе з адукацыйнай праграмай «Падарожжа ёлачнай цацкі ў гісторыі». «На выстаўцы прадстаўлены ёлачныя цацкі з калекцыі нашага музея, вырабленыя ў СССР у перыяд з 1945 да 1960 года, — адзначае метадыст культурна-адукацыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Кацярына КРАВЧЫК. — Напрыклад, расказваем, калі з’явіліся мантажныя цацкі або цацкі з кардону ці ваты, і просім дзяцей знайсці такія ж у экспазіцыі. Згадваем аб тым, што ў гісторыі Савецкага Саюза ёлачная цацка стваралася, пераўтваралася, развівалася, пастаянна мянялася».

Беларусы ўзялі тры залатыя ўзнагароды ў першы дзень міжнароднага турніру па самба ў Расіі

Беларусы ўзялі тры залатыя ўзнагароды ў першы дзень міжнароднага турніру па самба ў Расіі

Беларускія самбісты заваявалі шэсць узнагарод на старце міжнароднага турніру памяці заслужанага трэнера СССР М. Г. Бурдзікава, паведамляе БелТА.


Якая роля ў трэста «Жыркосць» у захаванні прыгажосці савецкай жанчыны

Якая роля ў трэста «Жыркосць» у захаванні прыгажосці савецкай жанчыны

Вам не падаецца, што быць жанчынай даволі складана? Ва ўсе часы, ва ўсе гістарычныя эпохі імкненне жанчыны да паляпшэння свайго вобразу ўзбагаціла кучу прадпрымальнікаў, дамоў мод і карпарацый (як бы яны ні назваліся), якія з задавальненнем нажываліся на вытворчасці і продажы прадметаў догляду для іх.

8 Сакавіка: як ёсць, мы ведаем, а як было раней?

8 Сакавіка: як ёсць, мы ведаем, а як было раней?

Для Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка сёлетні год перад’юбілейна — юбілейны. Па ініцыятыве кіраўніка СССР таго часу Леаніда Ільіча Брэжнева шэсцьдзясят гадоў таму дзень 8 сакавіка ў гонар аднайменнага свята стаў выходным днём.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю