Навiны
645
Што будзе ў рацыёне беларусаў?
24.09.2025
З рэкорднымі паказчыкамі завяршаецца ўборка асноўных сельскагаспадарчых культур. Гэта перыяд значны і адказны, паколькі звязаны з забеспячэннем харчовай бяспекі, лічыць намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі Святлана КАНДРАЦЕНКА. Яна падкрэсліла, што ўсе сілы і рэсурсы былі накіраваны на тое, каб мінімізаваць рызыкі ўплыву неспрыяльных умоў надвор’я, у самыя кароткія тэрміны ўбраць і захаваць ураджай. У гэты час вяскоўцам неабходна была падтрымка. І яе аказала дзяржава і аграрная навука.