Навiны
107
Сенатар Юрый Васільцоў — аб сваіх прынцыпах работы ў парламенце і ў гаспадарцы, якую ўзначальвае
29.09.2026
Калі чалавек адчувае ўвагу да сваёй работы і мае ўсе неабходныя ўмовы, ён і працуе з іншым настроем, больш зацікаўлена. «Заўжды памятаць, што за поспехамі прадпрыемства, высокімі лічбамі эканамічных паказчыкаў стаяць людзі» — так фармулюе адзін з галоўных прынцыпаў сваёй работы член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар ААТ «Ціхінічы» Рагачоўскага раёна Юрый Васільцоў. Восем гадоў ён узначальвае адну з буйных гаспадарак рэгіёна, а ў Савеце Рэспублікі прадстаўляе выбаршчыкаў трох раёнаў Гомельшчыны. Пра людзей працы, развіццё гаспадаркі, работу з моладдзю і тое, як прафесійны вопыт дапамагае ў парламенцкай рабоце,— у інтэрв’ю «МС».