Навiны
Машына Вязовіча перавярнулася на дзявятым этапе ралі «Шаўковы шлях»
Экіпаж беларускай каманды «МАЗ-СПАРТАўта» пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча не змог завяршыць дзявяты этап на 15-м міжнародным ралі «Шаўковы шлях», паведамляе БелТА.
Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу
Здаецца, для іх няма нічога немагчымага. Ім падуладныя нават самыя суровыя і экстрэмальныя ўмовы. Каманда «МАЗ-СПОРТаўта» сёлета адзначае сваё 15-годдзе. За гэты час адбылося столькі сітуацый, што хапіла б на сапраўдны трылер. Гэта быў бы фільм пра пераадоленне цяжкасцяў, моцнае мужчынскае сяброўства, патрыятызм. Гэта мог бы быць фільм аб тым, як людзі становяцца адзіным цэлым са сваімі аўтамабілямі. Зусім хутка пачнецца чарговы сезон гэтага трылера — першая гонка ўжо ў красавіку стане падрыхтоўкай да асноўнага ралі-рэйду «Шаўковы шлях». А пакуль з начальнікам «МАЗ-СПОРТаўта» Сяргеем Вязовічам разбіраліся, што застаецца за кадрам гэтага трылера і хто яго галоўныя героі.
Сяргей Вязовіч: Зімой трэба набраць максімальную фізічную і тэхнічную форму
На сустрэчы з камандай «МАЗ-СПОРТ-аўта» Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што камандзе неабходна рыхтаваць рэзерв. Змена пакаленняў часта становіцца вялікай праблемай для розных відаў спорту. У выпадку з «МАЗ-СПОРТ-аўта», калі нешта здараецца з лідзіруючым экіпажам, а гэта як правіла экіпаж Сяргея Вязовіча, то барацьба за высокія вынікі заканчваецца. Гэтага, канешне, нікому не хочацца. Таму падрыхтоўка маладога пакалення павінна праводзіцца пастаянна. Спыталі ў начальніка «МАЗ-СПОРТ-аўта» Сяргея Вязовіча, як гэта работа ідзе ў камандзе.