Навiны
Падмурак, на якім будуецца грамадства свядомых і адказных грамадзян, — гэта патрыятызм
Тэма патрыятычнага выхавання сёння адна з самых папулярных. Не важна, як мы пра гэта гаворым — з пафасам, упэўненасцю або трывогай, важна, што мы разумеем: ад таго, як мы выхаваем моладзь, залежыць, ці зможа Беларусь зберагчы сябе і прымножыць свае дасягненні, стаўшы сучаснай, перспектыўнай краінай, якая эфектыўна развіваецца. І ў той жа час — наша краіна павінна захаваць сябе як нацыю, не страціць сваю самабытнасць у няпростай знешняй абстаноўцы. Сёння сваімі думкамі пра самае галоўнае — пра каштоўнасці, маральныя асновы, на якіх мы можам і павінны будаваць наша жыццё, выхоўваць дзяцей, развіваць грамадства, умацоўваць дзяржаву, — разважае член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Клішэвіч.
Якія палажэнні Кодэкса аб адукацыі набудуць сілу сёлета з 1 верасня
Асноўныя палажэнні закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адукацыі» набываюць сілу з 1 верасня. Прынцыпова новыя нормы не ўводзяцца. Па сутнасці, гэта дашліфоўка Кодэкса аб адукацыі, якая носіць тэхнічны, практычны і аператыўны характар. Пры карэкціроўцы ў першую чаргу ўлічвалася правапрымяняльная практыка. У цэлым змяненні накіраваны на ўдасканаленне дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі, павышэнне якасці адукацыі, далейшае ўмацаванне прэстыжу беларускай сістэмы адукацыі. Аб палажэннях закона БелТА расказаў член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч.
«Для Зяленскага, мабыць, гэта не так важна». Дэпутат аб абмене ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай
Абмену ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай становяцца дадатковым фактарам дээскалацыі ў рэгіёне, заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч, паведамляе БелТА.
Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?
Датэрміновае галасаванне актыўна ідзе па ўсёй краіне. Штодня ўсё больш людзей канчаткова вызначаюцца і аддаюць свае галасы за будучыню. Сярод тых, хто прыходзіць на выбарчыя ўчасткі, — прадстаўнікі маладога пакалення. Ёсць і тыя, хто галасуе ўпершыню. Для іх гэты момант асабліва важны і адказны. Безумоўна, сваё першае галасаванне яны запомняць надоўга. Карэспандэнт «Звязды» высветліў, як ідзе датэрміновае галасаванне на 44-м выбарчым участку Фрунзенскага раёна.