Навiны
871
Як пазбегнуць гіпертэнзіі і што рабіць, калі лекі не дапамагаюць?
02.09.2025
Павышаны ціск — частая прычына звароту да ўрача. Аднак за кароткі час прыёму доктар не заўсёды паспявае расказаць, як жыць з артэрыяльнай гіпертэнзіяй і якія асаблівасці ёсць у гэтай хваробы. Напрыклад, на яе пачатковым этапе, усяго толькі змяніўшы лад жыцця, можна цалкам пазбегнуць праблем з ціскам. Што для гэтага трэба рабіць, чаму тут так важныя фізічныя нагрузкі і якія з іх не падыходзяць, а таксама як быць, калі прызначаныя лекі не дапамагаюць, разбіраемся з загадчыкам раённага кардыялагічнага цэнтра 6-й Цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі Мінска Таццянай КУЗЬМІЧ.