Навiны
462
Мінская і Ульянаўская вобласці маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў машынабудаванні і іншых сферах
28.11.2025
Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка з рабочым візітам наведаў Ульянаўскую вобласць Расіі. Гэта свайго роду яскравы прыклад таго, як міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Саюзнай дзяржавы выходзіць на новы ўзровень. На працягу двух дзён дэлегацыя пабывала на ключавых сацыяльных і прамысловых аб’ектах рэгіёна, абмяркоўваліся перспектывы сумесных праектаў і ўмацавання эканамічных сувязяў. Асаблівая ўвага — медыцыне і прамысловасці, сферам, дзе сінергія Беларусі і Расіі дае адчувальныя вынікі.