Навiны
Стартавалі Дні Мінска ва Уфе
Дэлегацыя з Мінска прыбыла ў сталіцу Башкартастана яшчэ ў аўторак. Дзелавая праграма ўключае перагаворы старшыні Мінскага гарвыканкама Уладзіміра Кухарава і кіраўніка адміністрацыі Уфы Ратміра Маўліева, бізнес-форум «Мінск і Уфа: пабрацімства — новы драйвер развіцця», круглы стол па развіцці турызму, падпісанне шэрагу пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж гарадамі ў розных сферах. Аб гэтым паведамілі ў Мінскім гарвыканкаме.
У выдавецтве «Беларусь» пабачыла свет анталогія сучаснай башкірскай паэзіі
У апошні час развіццё беларуска-башкірскіх літаратурных сувязяў набывае новы ўзровень. Ва Уфе пабывалі беларускія літаратары — першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч. У Беларусь не аднойчы прыязджаў старшыня Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Башкартастан Айгіз Баймухаметаў. А ў 2023 годзе ў Мінску і Мінскай вобласці прайшлі Дні башкірскай літаратуры ў Рэспубліцы Беларусь. Падзея мела шырокі розгалас. Паэты і празаікі Башкартастана правялі вечар башкірскай паэзіі, пабывалі ў розных бібліятэках і музеях Мінска, выступілі перад самымі рознымі аўдыторыямі. Цікавасць да гасцей, іх творчасці была непадробная, самая шчырая.