Навiны
Уладзіслаў Татарыновіч — намеснік Старшыні Савета Рэспублікі
Ён быў выбраны тайным галасаваннем падчас адкрыцця чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання.
Мэты ўстойлівага развіцця гарманічна ўплецены ў стратэгію нашай дзяржавы
На Форуме рэгіёнаў у Ніжнім Ноўгарадзе падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве
Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Хаменка і намеснік старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Юрый Вараб’ёў прынялі ўдзел у цырымоніі падпісання пагадненняў, камерцыйных кантрактаў і іншых дакументаў, накіраваных на пашырэнне супрацоўніцтва дзвюх краін, на палях ХII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Ніжнім Ноўгарадзе, перадае БелТА.
26 красавіка — Мiжнародны дзень памяцi аб чарнобыльскай катастрофе
Беларусь адкрыта да аб’яднання намаганняў з усiмi зацiкаўленымi партнёрамi па мiнiмiзацыi наступстваў катастрофы на ЧАЭС на аснове прынцыпаў раўнапраўя, узаемнай павагi.
Хаменка: Міжнародная салідарнасць вакол Чарнобыля стала найлепшым узорам народнай дыпламатыі
Міжнародная салідарнасць вакол Чарнобыля стала найлепшым узорам народнай дыпламатыі, заявіў Нацыянальны каардынатар па дасягненні ЦУР, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Хаменка падчас пасяджэння Савета па ўстойлівым развіцці, прысвечанага Міжнароднаму дню памяці аб чарнобыльскай катастрофе на базе Рэспубліканскага цэнтра бяспекі жыццядзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у Мінску, перадае БелТА.
Сяргей Хаменка ацаніў ход падрыхтоўкі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка да правядзення форуму «Дзеці Садружнасці»
Да сустрэчы гасцей — гатовы
Хаменка з рабочым візітам наведаў Навагрудак
Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Сяргей Хаменка з рабочым візітам наведаў Навагрудак. Віцэ-спікер Савета Рэспублікі сустрэўся з працоўным калектывам Навагрудскага завода металавырабаў.
Хаменка: Праграма ААН па дасягненні МУР супадае са шляхам, якім ідзе наша краіна
Праграма ААН па дасягненні Мэт устойлівага развіцця супадае са шляхам, якім ідзе наша краіна. Аб гэтым расказаў намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэт устойлівага развіцця Сяргей Хаменка ў час наведвання з прадстаўнікамі агенцтваў ААН у Беларусі Магілёўскай вобласці. Дэлегацыя прыняла ўдзел у V Магілёўскім рэгіянальным форуме па ўстойліваму развіццю, перадае БелТА.
Хаменка: Ва ўмовах ціску з боку заходніх краін Беларусь здолела мабілізаваць свае магчымасці
У рамках рэгіянальнага форуму па ўстойлівым развіцці для краін рэгіёна Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН (ЕЭК ААН) у Жэневе адбыўся шэраг двухбаковых сустрэч намесніка Старшыні Савета Рэспублікі, Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Сяргея Хаменкі.
Хаменка: Узровень агульнага прагрэсу Беларусі па дасягненні Мэт устойлівага развіцця складае 80%
Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Сяргей Хаменка прымае ўдзел у рэгіянальным форуме ЕЭК ААН па ўстойлівым развіцці ў Жэневе.