Навiны
Чаму важна данесці да моладзі ўрокі гісторыі, у чым у Беларусі і Пакістана адзіная пазіцыя і як рэагаваць на гандлёвыя войны
Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя.
Прэм’ер-міністры Беларусі і Пакістана наведалі цэхі БЕЛАЗа
Аб тым, што Прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф змяніў графік свайго візіту ў Беларусь, журналісты даведаліся ад Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. «Я ўдзячны Прэм’ер-міністру, што ён замест кабінетнай работы згадзіўся змяніць свой графік і накіравацца на адно з вядучых нашых прадпрыемстваў па вытворчасці велікагрузных самазвалаў. Ён там канкрэтна зможа сказаць кіраўніцтву і працоўнаму калектыву, у чым мае патрэбу Пакістан і што БЕЛАЗ павінен зрабіць для Пакістана», — расказаў беларускі лідар.
Спікеры парламента правялі сустрэчу з прэм'ер-міністрам Пакістана
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з Шахбазам Шарыфам адзначыла, што паміж парламентамі Беларусі і Пакістана склаліся добрыя адносіны. Яна расказала, што на палях 150-й Асамблеі МПС нядаўна сустракалася са сваім пакістанскім калегам. У беларускім парламенце ёсць рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам Пакістана. «Вядома, мы зробім усё, каб выкананне тых дамоўленасцяў, якія дасягнуты вамі, лідарамі нашых краін, было на кантролі і ў нас, у парламентарыяў», — сказала Старшыня Савета Рэспублікі.
Прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь
Прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь, перадае БелТА.
Адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з прэм’ер-міністрам Пакістана
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэм’ер-міністра Пакістана Шахбаза Шарыфа адбылася 1 лютага. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.