Навiны
266
В’етнамскі пісьменнік наведаў Мінск
22.03.2026
На працягу некалькіх дзён у Беларусі гасцюе в’етнамскі празаік і публіцыст Нгуен Куанг Т’ян. Ён удзельнічаў у розных мерапрыемствах на XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, пазнаёміўся з працай Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час», наведаў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, правёў перамовы з кіраўніцтвам Саюза пісьменнікаў Беларусі. А таксама прэзентаваў свае новыя кнігі, выдадзеныя ў В’етнаме на рускай мове. Асобнікі выданняў Нгуен Куанг Т’ян пакінуў для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і іншых асветніцкіх устаноў нашай краіны.