Навiны
70
Прафсаюз абараніў ад вымовы за невыкананне даручэння праз месенджар
30.04.2026
Падчас выязнога прыёму ў Горацкім раёне да прававога інспектара працы Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання Таццяны Судаковай звярнулася жанчына, якая паскардзілася на наймальніка, які збіраецца аб’явіць ёй вымову за невыкананне даручэння, дадзенага ў месенджары. У ходзе размовы высветлілася, што ў арганізацыі створана група для стасункаў у адным з папулярных дадаткаў. Работніца не ўбачыла адно з даручэнняў свайго начальніка і ён вырашыў яе пакараць за невыкананне. Прававы юрыст разглядзела пытанне з пункту гледжання закона і дапамагла заяўніцы аднавіць свае правы.