Навiны
248
На выязным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі абмеркавалі правядзенне аграрнага эксперымента, які прапанаваў правесці Прэзідэнт
24.03.2026
Нядаўна, заслухоўваючы даклад па бягучай дзейнасці Нацыянальнага банка ў кантэксце задач эканамічнага развіцця краіны, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці аграрны эксперымент па выкарыстанні адходаў калійных солей, так званых солеадвалаў, для павышэння ўрадлівасці пясчаных глеб. Сутнасць ідэі — у змешванні салявых адходаў з арганікай або торфам. Мяркуецца, што такі крок паралельна будзе садзейнічаць вырашэнню мінімум дзвюх задач — палепшыць структуру пясчаных глеб і аптымізаваць працэс утылізацыі прамысловых адвалаў каля Салігорска. Такі крок можа павысіць урадлівасць неспрыяльных для сельскай гаспадаркі зямель.