Навiны
225
За апошнія дзесяць гадоў айчынная ўралогія зрабіла значны прарыў
06.08.2026
У 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя М.Я. Саўчанкі ў Мінску з пачатку года было выканана больш за 12 820 аперацый, з іх звыш 5 тысяч — уралагічныя. Пры гэтым колькасць складаных і высокатэхналагічных аперацый дасягнула практычна 30 %. А ў цэлым у айчыннай уралогіі адзначаюць значны прагрэс. Больш падрабязна аб сучасных падыходах і тэхналагічных рашэннях у лячэнні хвароб нырак і мочавыводзячых шляхоў, якія выкарыстоўваюцца ў гэтай установе аховы здароўя, расказалі журналістам падчас прэс-тура. Пабывала ў ім і карэспандэнт «Звязды».