Навiны
26
Сакрэты дзявочага куфра, або як выхаваць ідэальную жонку
20.11.2026
Калі б яшчэ 100-150 гадоў таму вы зазірнулі ў куфар беларускай дзяўчыны, пабачылі б рэчы, вырабленыя яе рукамі. Яны сведчылі не толькі пра майстэрства і працавітасць патэнцыяльнай нявесты, яе гатоўнасць да самастойнага жыцця. Пакуль яна ўсё гэта рабіла, фарміраваліся іншыя якасці — упартасць, воля, уменне давесці распачатую справу да канца. Напэўна, кожны такі куфар быў і адным з атрыбутаў захавання традыцыйных каштоўнасцяў — кожная дзяўчына, калі напаўняла яго, марыла пра замужжа. Спрадвечны ўклад спрыяў выхаванню ідэальнай жонкі, маці, гаспадыні.