Навiны
«Грошы маюць значэнне». Пад такой назвай Нацбанк абвясціў старт конкурсу для відэаблогераў
Тэмай для канкурсантаў вызначылі лічбавыя фінансы.
Сталі вядомыя падрабязнасці справы блогераў-аферыстаў з Гродна
Раней паведамлялася пра затрыманне двух гродзенцаў, якія прысвоілі грошы, сабраныя з падпісчыкаў на дарагое лячэнне 9-гадовага хлопчыка: аператыўнікамі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі затрыманы вядомыя блогеры: 17-гадовы хлопец і яго 37-гадовая сужыцелька.
У Гродзенскай вобласці абмяркоўваюць развіццё рэгіёнаў
Абмеркаванне ідзе ў рамках прэс-тура для журналістаў і блогераў, які арганізавалі ў Свіслацкім раёне. Галоўная мэта мерапрыемства — паказаць патэнцыял рэгіёну. Па заршэнні прэс-тура адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юрыя Караева.
Відэа пра «цяплічнае» жыццё. Як аграблог шматдзетнай сям’і збірае мільённыя прагляды
Шматдзетныя бацькі Аляксей і Кацярына Говін — гаспадары асабістай падсобнай гаспадаркі. У іх два ўчасткі, а гэта каля 80 сотак зямлі. У вялікіх цяпліцах растуць таматы, агуркі, кавуны, па суседстве невялікі ўчастак з кукурузай. Плады сваёй працы прадавалі на рынку, і многія не верылі, што маладыя муж і жонка вырошчваюць іх самі. Тады з’явілася ідэя блога «Хатняя гародніна», у якога сёння дзясяткі тысяч падпісчыкаў.
Праз агонь, дым, ваду і паветра — падчас семінара «Адзін дзень з МНС»
Блогеры i актыўныя медыяперсоны ўзялi ўдзел у высадцы дрэў на тэрыторыi будучага Парку народнага адзiнства
18 красавіка на пляцоўцы будучага Парку народнага адзiнства папулярныя блогеры i актыўныя лiдары меркаванняў узялi ўдзел у працоўнай акцыi на карысць добраўпарадкавання сталiцы. Карэспандэнт «Звязды» далучылася да мерапрыемства i даведалася падрабязнасцi.
Стартаваў фінансавы конкурс для відэаблогераў
Нацыянальны банк аб’яўляе аб старце штогадовага конкурсу відэаблогераў. Сёлета, аб’яўленым у Беларусі Годам добраўпарадкавання, ён пройдзе пад дэвізам «Навядзі парадак у асабістых фінансах».
Як блогеры выканалі мары выхаванцаў дзіцячага дома?
Навагоднія святы — гэта час, калі цуды становяцца рэальнасцю, а дабрыня і клопат аб іншых асабліва важныя. Менавіта з такімі думкамі беларускія блогеры стварылі навагоднюю казку для выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы дом № 5 г. Мінска», на якой нам пашчасціла пабываць і даведацца, як праходзіла падрыхтоўка мерапрыемства, пра што просяць выхаванцы дзіцячага дома ў сваіх лістах Дзеду марозу, і нават стаць сведкамі сапраўднага навагодняга цуду.