Навiны
98
У аэрапорце Мінска з 1 кастрычніка выраслі тарыфы на браніраванне паркоўкі
01.10.2026
З 1 кастрычніка 2026 года ў Нацыянальным аэрапорце Мінск змяніліся тарыфы на браніраванне парковачных месцаў праз дадатак «Аплаці». Кошт доступу да паслугі складзе 40 рублёў за кожнае браніраванне — на 4 рублі даражэй за бягучыя расцэнкі. Для карыстальнікаў з паслугай «Прэміум» тарыф будзе ўдвая ніжэйшы — 20 рублёў (+2 рублі да ранейшага кошту), піша mlyn.by.