Навiны
460
На 16-ай сесіі Мінгарсавета зацвердзілі бюджэт сталіцы на 2026 год
23.12.2025
Заключнае сёлета пасяджэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў прайшло ў Мінгарвыканкаме 23 снежня. У цэнтры ўвагі дэпутатаў — падвядзенне вынікаў выканання бюджэту горада Мінска на 2025-ы год, фарміраванне бюджэту сталіцы на будучы год, вызначэнне пераможцаў конкурсу сталічных грамадзянскіх ініцыятыў, якія будуць рэалізаваны ў 2026-м, і шэраг іншых тэм.