Навiны
293
Жаночае прадпрымальніцтва ў цэнтры ўвагі: форум «Энергія і стварэнне» сабраў больш за 300 бізнес-ледзі з Беларусі
29.05.2025
29 і 30 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Мінска праходзіць другі Рэспубліканскі форум жанчын-прадпрымальніц «Энергія і стварэнне». Гэтае маштабнае мерапрыемства сабрала больш за 300 актыўных і матываваных бізнес-ледзі з усёй Беларусі, якія прыехалі не толькі падзяліцца вопытам, але і знайсці новыя ідэі, партнёраў і натхненне для развіцця сваіх праектаў.