Навiны
109
Праект пагаднення аб узаемным прызнанні вучоных званняў накіраваны ў краіны ЕАЭС для правядзення ўнутрыдзяржаўных працэдур
25.02.2026
Распараджэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) у дзяржавы Еўразійскага эканамічнага саюза накіраваны праект пагаднення аб узаемным прызнанні дакументаў аб вучоных званнях для праходжання ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для падпісання. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе ЕЭК па выніках пасяджэння Савета ЕЭК, якое прайшло 24 лютага ў анлайн-фармаце з удзелам віцэ-прэм’ера Беларусі Наталлі Пяткевіч.