Навiны
68
Мінск і Маскву звяжа відэамост, прысвечаны 80-годдзю завяршэння Нюрнбергскага працэсу
19.10.2026
Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі 21 кастрычніка правядзе відэамост Мінск — Масква, прысвечаны 80-годдзю завяршэння Нюрнбергскага працэсу. Мерапрыемства пройдзе ў студыі Нацыянальнага прэс-цэнтра Беларусі і ў Міжнародным мультымедыйным прэс-цэнтры міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Расія сёння», паведамілі БелТА ў прэс-службе сходу.