Навiны
Душа мастака Аляксандра Крываносава — водгук на тое, што ў яго ўкладвалі бацькі
Персанальная выстаўка Аляксандра Крываноса «Асколкі светаў» адкрылася напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Расійскі аўтар працуе ў станковым жывапісе і графіцы, ажыццяўляе праекты ў манументальным жывапісе і скульптуры, выкладае на кафедры рысунка ў Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў імя І. Я. Рэпіна, удзельнічае ў жыцці Саюза мастакоў Расіі, членам якога з’яўляецца. Між тым лёс творцы звязаны з Беларуссю: дзядуля будучага мастака быў партызанам, абараняў гэтую зямлю; бацькі нарадзіліся таксама тут, таму частка дзяцінства Аляксандра Крываноса прайшла і ў нашых краях.
«Шляхі натхнення» Аляксандры Дзятлавай
Рэтраспектыўны характар носіць выстаўка Аляксандры Дзятлавай «Шляхі натхнення», якая адкрылася на мінулым тыдні ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. У экспазіцыі — творы з керамікі і фарфору аўтарства вядомай мастачкі і педагога. Болей за сорак гадоў Аляксандра Яўгенаўна працуе ў галіне мастацкай керамікі і дзеліцца вопытам і натхненнем з маладым пакаленнем мастакоў: яна прафесар, загадчыца кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.