Навiны
273
У Свіслачы адраджаюць тэхналогію старажытнага ганчарства — элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны
15.01.2025
Справу сваіх знакамітых землякоў працягвае Яўген Мацяшук — майстар мастацкіх промыслаў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Яго работы дэманструюцца ў мясцовым музеі, а сам ганчар — пастаянны ўдзельнік шматлікіх кірмашоў і фестываляў. Майстар робіць гліняны посуд у традыцыйным народным стылі і марыць разам з формай авалодаць старажытнай тэхналогіяй чорнадымнай керамікі. Для гэтага ў Свіслачы плануюць закупіць адпаведны горн, якім карысталіся ганчары для дасягнення эфекта «чорнай» гліны.