Навiны
Больш за палову мігрантаў падвяргаліся гвалту ў Польшы
Больш за палову замежнікаў, якія пражывалі ў Польшчы, заявілі, што сутыкаліся з рознымі формамі гвалту ў краіне. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага фондам Ocalenie, паведамляе партал Bankier.pl.
Акцыя «Дом без гвалту»: прафілактыка дапамагае захаваць сем’і і прадухіліць трагедыі
У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Дом без гвалту» супрацоўнікі Ленінскага РУУС Мінска ўзмацнілі прафілактычную работу з сем’ямі, дзе раней фіксаваліся факты бытавых канфліктаў, злоўжывання алкаголем і дамашняга гвалту. Праваахоўнікі падкрэсліваюць: своечасовае ўмяшанне і адрасная дапамога даюць магчымасць не толькі прадухіліць злачынствы, але і захаваць сем’і.
Праблема дамашняга гвалту ў фокусе рознабаковага ўзаемадзеяння
Крымінальная хроніка часта адлюстроўвае толькі бачныя наступствы дамашняга гвалту, аднак у аснове гэтай праблемы знаходзяцца куды больш глыбокія парушэнні — прыніжэнне чалавечай годнасці, пастаяннае псіхалагічнае напружанне і страх. Аб глыбіні праблемы, дзейсных інструментах яе пераадолення і духоўна-маральна арыенцірах, якія дапамогуць папярэдзіць падобныя злачынствы, расказалі ўдзельнікі «круглага стала», арганізаванага па ініцыятыве ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.
Калі дом становіцца турмой: як выратавацца ад сямейнага гвалту?
Тэма сямейнага гвалту час ад часу ўзнікае на старонках і рэсурсах СМІ, яе ўздымаюць на адпаведных мерапрыемствах; бывае, спецыялісты праводзяць гутаркі ў маладзёжнай альбо іншай аўдыторыі. У апошні час мы жывём, быццам бы побач нічога падобнага няма, бо ўсе гэтыя агідныя рэчы здзяйсняюцца за закрытымі дзвярыма, схаваныя ад чужых вачэй. А між тым адны толькі праваахоўнікі Брэсцкай вобласці кожны дзень у сярэднім атрымліваюць 20 паведамленняў аб фактах сямейнага гвалту.