Навiны
454
У Беларусі ствараецца экспертны савет па пытаннях дзяржбудэкспертызы горадабудаўнічых праектаў
26.08.2025
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва зацвердзілі Палажэнне аб экспертным Савеце па пытаннях правядзення дзяржаўнай будаўнічай экспертызы горадабудаўнічых праектаў, праектнай дакументацыі. Сумесная пастанова ведамстваў ад 11 жніўня 2025 года № 93/95 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.