Навiны
229
У МЗС прайшла сустрэча з прадстаўнікамі дыяспары
09.12.2025
У Міністэрстве замежных спраў прайшло пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа. Кожны год у снежні на яго прыязджаюць кіраўнікі грамадскіх арганізацый з розных куткоў свету, каб падзяліцца вынікамі работы за год, абмяняцца ідэямі, абмеркаваць перспектывы далейшага супрацоўніцтва з прадстаўнікамі розных дзяржаўных органаў і ўстаноў.