Навiны
133
Беларускі ўсё часцей спрабуюць сябе ў ІT і прадпрымальніцтве
05.03.2026
Апошнім часам істотна расце ўдзельная вага жанчын у ІT-сферы. Як расказала намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Наталля ТАРАСЮК, сёння ў гэтай галіне іх 34 %. Акрамя гэтага, жанчыны часцей за мужчын шукаюць дадатковую работу. Сярод прадпрымальнікаў Беларусі 42 % — жанчыны, прычым кожная дзявятая — гэта работадавец. Больш за 50 % з іх — дырэктары або загадчыкі магазінаў, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі ў сферы паслуг і нават уладальніцы аграсядзіб.