Навiны
43
Запавет Народнага пісьменніка
08.07.2026
Гісторыя грамадскага жыцця захоўвае прыклады, калі той ці іншай асобе даводзіцца браць на сябе адказнасць за пэўную падзею, пэўнае рашэнне. І рабіць гэта даводзіцца ў той няпросты час, калі асноўная маса ўдзельнікаў працэсу застаюцца сузіральнікамі тых складаных з’яў. Ганаровы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, Народны пісьменнік Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін горада Мінска Мікалай Іванавіч Чаргінец пайшоў з жыцця, пакінуў звыклую для яго прастору дзеянняў, рашэнняў, застаўшыся ў памяці, свядомасці грамадства чалавекам паслядоўным і рашучым. Гэту характарыстыку даволі цяжка ці зусім немагчыма каму-небудзь аспрэчыць.