Навiны
359
Адным з першых у Беларусі прафесійных званароў стала жанчына
10.04.2026
Юлія Мінчанка ўжо больш за 20 гадоў працуе званаром у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гродна. Яе «кабінет» размешчаны за 30 метраў над зямлёй, а працоўны інструмент — 10 званоў, вага самага вялікага складае 1,6 тоны! Карэспандэнт «Звязды» пацікавілася ў далікатнай бландзінкі, як яна прыйшла ў гэтую прафесію і як ёй удаецца так віртуозна прыводзіць у рух цяжкія званы.