Навiны
280
Прымусіць сэрца біцца зноў. Беларускія кардыяхірургі правялі ўнікальную аперацыю немаўляці
20.02.2026
Беларускія дзіцячыя кардыяхірургі ў чарговы раз выканалі складаную і ўнікальную аперацыю нованароджанаму. За яе не ўзяліся расійскія спецыялісты, і масквічка Святлана Калінічава прыехала ў Мінск. Аперацыя яе дачцэ Крысціне доўжылася 10 гадзін, у тым ліку на 1,5 гадзіны сэрца немаўляці спынялі. У аперацыі было задзейнічана 10 спецыялістаў, а праводзіў яе дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі, кардыяхірург Канстанцін ДРАЗДОЎСКІ.