Навiны
Чалавек, непрыдатны для сур’ёзных адносін: прыкметы, прычыны і наступствы
У большасці выпадкаў адносіны разбураюцца не з-за кахання, а з-за ўнутранай няўстойлівасці партнёра. Чалавек, няздольны на шчырую эмацыянальную сувязь або гатовы іграць ролю ў адносінах без сапраўдных пачуццяў, становіцца перашкодай для іх развіцця. Як распазнаць такіх людзей і зразумець, што яны няздольныя для здаровых адносін — у нашым артыкуле.
Псіхолаг: Не дапамагайце яму заваёўваць сябе. Як самапавага стварае сапраўдную каштоўнасць у адносінах
Вы сустракаліся некалькі месяцаў, а можа і гадоў. Вы памятаеце яго складанасці на працы, дні нараджэння ўсіх яго сяброў, гатуеце яго любімыя стравы. Вы церпіце яго рэдкія званкі, адмененыя спатканні, нявызначанасць у адносінах. Вы тлумачыце сяброўкам (і ў першую чаргу — сабе), што ён проста такі, заняты, ранімы, што яму патрэбен час. А потым, аднойчы, ловіце сябе на думцы: чаму мяне не цэняць? Чаму не выбірае канчаткова, не беражэ, успрымае як данасць? Ісціна простая і няёмкая: тое, што дастаецца без намаганняў, рэдка ўтрымліваецца з павагай. Гэта пра ўнутраную каштоўнасць, самапавагу і здаровыя межы, якія, калі ёсць, ствараюць прастору для выбару.
Як навукоўцы шукаюць культурныя каштоўнасці, вывезеныя з Беларусі нацыстамі
У гады Вялікай Айчыннай вайны БССР страціла тысячы прадметаў мастацтва — у тым ліку сапраўдныя шэдэўры, бясцэнныя творы генія беларускага народа. За восем пасляваенных дзесяцігоддзяў вярнулася на Радзіму толькі дзясятая частка вывезеных па загадзе Гімлера з беларускіх музеяў і галерэй культурных скарбаў, адзначаюць навукоўцы. Сёння прадметы мастацтва, што некалі складалі фонды нашых музеяў, раскіданы па свеце. Іх пошукі — карпатлівая і нават у нечым дэтэктыўная праца. Пра тое, як гэта робіцца, мы спыталі ў чалавека, які прысвяціў жыццё гэтай справе, — Анатоля Сініла, аднаго з найбольш вядомых даследчыкаў, хто займаецца ўстанаўленнем месцазнаходжання вывезеных з нашай краіны культурных скарбаў.
У чым каштоўнасць праекта Выдавецкага дома «Звязда» «Час выбраў»
Чатырыста сорак чатыры старонкі, фармат — амаль кананічны in quarto, рэдкі для сучаснага кнігавыдання, які адразу наводзіць чытача на думку: перад намі фундаментальная праца. У аснову масава-палітычнага выдання «Час выбраў» («Время выбрало» / Максим Осипов, Ольга Ануфриева. — Минск: Звязда, 2025) ляглі матэрыялы аднайменнага праекта Выдавецкага дома «Беларусь сегодня», прысвечанага тэме станаўлення і развіцця суверэннай Беларусі. Афіцыёз, нуда? Ні ў якім разе. Перад намі плён карпатлівай працы ў архівах і апісанне падзеі гісторыі незалежнай беларускай дзяржавы праз адлюстраванне сучаснай перыёдыкі, пачынаючы з 1994 года, калі Прэзідэнтам маладой краіны, што пасля распаду СССР балансавала на мяжы бездані, стаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Амаль 2 млн рублёў выдзелена сёлета на рэстаўрацыю Крэўскага замка
На рэстаўрацыю Крэўскага замка сёлета выдзелена 1 млн 840 тысяч рублёў, паведаміла галоўны спецыяліст аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Наталля Чудакоўская, паведамляе Sputnik.
На Віцебшчыне адрадзілі старажытную тэхніку ўпрыгожвання абразоў
«Чырвоны кут» у нашых продкаў быў свяшчэнным месцам у хаце, з вялікай пашанай беларусы ставіліся да абраза, які займаў там цэнтральнае месца. Вядома, што мець у хаце рукапісны абраз было раскошай, таму часцей нашы бабулі і дзядулі выбіралі больш даступны варыянт — друкаваны, але імкнуліся аздобіць яго як мага багацей.