Навiны
947
Да прафілактыкі кібермахлярства далучыліся хатнія жывёлы
21.06.2026
Нацыянальны банк сумесна з MasterCard запускае сацыяльныя ролікі для супрацьдзеяння кібермахлярству. Гэта далёка не першая рэкламная кампанія, накіраваная на павышэнне фінансавай адукаванасці. Асаблівасць новай ініцыятывы — з’яўленне сваіх герояў — хатніх гадаванцаў. Кошачкі і сабачкі прыцягваюць увагу публікі, выклікаюць замілаванне і давер. Акцэнт на душэўнасць зроблены ў тым ліку па той прычыне, што большасць учыненых злачынстваў здзяйсняецца з выкарыстаннем інструментаў сацыяльнай інжынерыі.
299
Студэнт з Гомеля быў асуджаны за дапамогу кібермахлярам
09.02.2026
Суд прыгаварыў 23-гадовага жыхара Гомеля да 5,5 года калоніі за стварэнне сеткі з больш як 120 чалавек, чые банкаўскія рахункі выкарыстоўваліся для вываду выкрадзеных сродкаў.
1244
«Карэйскі акцёр», «мільярдэр» і «прэзідэнт» угаварылі мінчанку прыняць у падарунак дзясяткі мільёнаў долараў
12.08.2025
У Заводскае РУУС звярнулася 50-гадовая жыхарка сталіцы, якая стала ахвярай кібермахляроў.