Навiны
Чаму глядзець мультфільмы карысна ўсёй сям’ёй?
Сярод васьмі праграм ХХХІІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» анімацыйны конкурс мае сваю непаўторную танальнасць. Найперш таму, што мультфільмы падабаюцца ўсім: і дзецям, і дарослым. Плюс гэтае мастацтва дае прастору рэжысёрам з дапамогай захапляльных сюжэтаў і яркіх вобразаў герояў даносіць аўдыторыі важныя тэмы і пасылы. Праграма асноўнага конкурсу анімацыйных фільмаў (куды адабралі 50 работ з Расіі, Ірана, Францыі, Бельгіі, Швейцарыі і іншых краін) сёлета ў чарговы раз пацвердзіла, што кінафорум аб’ядноўвае ў нябачным дыялогу каля вялікага экрана людзей розных пакаленняў. Мы завіталі на паказы двух зборнікаў анімацыйнага конкурсу менавіта для ўзроставай катэгорыі 6+, каб даведацца, якія тэмы сёння хвалююць стваральнікаў такіх фільмаў, як яны ўвасабляюць свае ідэі, а таксама, ці можна такія мультфільмы разглядаць як цікавы варыянт для сямейнага адпачынку.
«Праца аніматара па-сапраўднаму ювелірная». Рэжысёр Алена Турава пра беларускую мультыплікацыю
Алена Турава расказала аб тым, як ствараюцца анімацыйныя фільмы, які яна лічыць асаблівым выклікам і гордасцю, якія прэм’еры запланаваны на кастрычнік і аб чым будзе праект «Таямніцы Александрыі», перадае БелТА.
Што схавана ў нашых мультфільмах?
У Музеі гісторыі беларускага кіно, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, праходзіць выстаўка да 55-годдзя беларускай анімацыі «Святло намаляванага дзяцінства». Увазе гледачоў прадстаўлена сапраўдная палітра беларускай анімацыі, дзе можна прасачыць яе багатую гісторыю, развіццё і дасягненні.
У Беларусі з’явіцца дзіцячы тэлеканал з мультфільмамі, у тым ліку айчыннымі
У краіне рыхтуюцца запусціць новы дзіцячы тэлеканал. У эфіры будуць паказваць толькі мультфільмы, а частку з іх створаць беларускія студыі. Пра гэта паведаміла СТБ.
Улады РФ прадалі долю ў кінастудыі «Саюзмультфільм»
У РБК паведамілі, што дзяржава прадала долю ў кінастудыі «Саюзмультфільм» і плануе атрымаць ад прыватызацыі «Саюзмультфільма» асноўную частку дадатковых даходаў бягучага года ад рэалізацыі дзяржмаёмасці.