Навiны
668
Страчаныя ў сетцы: як падлеткі становяцца пешкамі ў руках наркагандляроў
13.04.2026
Адной з вострых праблем грамадства застаецца незаконнае абарачэнне наркотыкаў і ўцягванне непаўналетніх у злачынныя групы праз сетку Інтэрнэт. Прычына — падлеткі часта не ўсведамляюць усёй цяжкасці крымінальнай адказнасці. Абяцаючы ананімнасць і «лёгкія» грошы, куратары замоўчваюць, што сярэдняя працягласць працы «закладчыка» менш за месяц і часцей за ўсё пасля выканання задання ідзе не ўзнагарода, а рэальны і шматгадовы турэмны тэрмін.