Навiны
281
Сёння — Дзмітрыеўская бацькоўская субота
01.11.2025
Сёлета Дзмітрыеўскую бацькоўскую суботу, дзень памінання спачылых, праваслаўныя хрысціяне адзначаюць 1 лістапада. 2-га лістапада ў Беларусі — Дзень памяці, рэлігійны святочны дзень, устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1998 годзе. У католікаў жа дата памінання ўсіх памерлых пастаянная — 2 лістапада. (У народзе гэтыя памінальныя дні называюць Дзяды.)