Навiны
231
Гэта непрыдуманая гісторыя магла б стаць сюжэтам для мастацкага твора
27.06.2025
Кожны год, на Радаўніцу, на вясковыя могілкі прыязджае мужчына з вялікім букетам руж. Ён падоўгу стаіць каля помніка з фотаздымкам прыгожай юнай дзяўчыны, а па яго шчоках бягуць слёзы. Леаніду — больш за 60 гадоў. Як жа шмат месца займае ў яго сэрцы тая дзяўчына! Мінулі дзесяцігоддзі, але па-ранейшаму хвалююць сэрца гэтыя прыгожыя вочы, гэта непаўторная ўсмешка.